Образовательный туризм
09.02.20248 лютага вучнi 1 "Д" класа наведалi музей ручнога ткацтва Паазер'я . Дзеці з захапленнем даведаліся як з насення, расліны, лён станавіўся кудзеляй, кужалем, ніткамі, палатном і нарэшце — зручнай, экалагічнай вопраткай, прыгожымі ручнікамі, бялюткімі абрусамі. Пачулі вершы, песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя гэтай незвычайнай расліне.