Библиотека приглашает

29.11.2024

У бібліятэцы пачаліся пасяджэнні "падбярозавікаў" - прыхільнікаў беларускай мовы, аматараў часопіса "Бярозка".
У снежні гэтага года часопіс "Бярозка" адзначае свой 100-гадовы юбілей.
Сабраўшы гербарый з папяровых бярозавых лісцяў, вучні 6"Д" пачалі пасяджэнні і першымі здзейснілі падарожжа па старонках беларускамоўнага часопіса ў яго мінулае і сучаснае, адкрылі для сябе новыя рубрыкі, знайшлі артыкулы на свой густ. Праз "Рэдактарскую калонку" завочна пазнаёміліся з галоўным рэдактарам часопіса Янінай Каралевай, атрымалі ад яе парады і пажаданні. Пасяджэнні працягваюцца. Запрашаюцца жадаючыя здзейсніць падарожжа ў свет цікавага і пазнавальнага.
Цікавым будзе і прагляд сустрэчы з Янінай Каралевай на You Tube ў перадачы Навума Гальпяровіча "Суразмоўцы".

поделиться в: