Беларусь у маім сэрцы

15.02.2021

З 8 па 13 лютага 2021 года  ў школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад агульнай назвай “Беларусь у маім сэрцы”. Нягледзячы на адсутнасць масавых мерапрыемстваў, тыдзень  быў насычаны разнастайнымі гульнямі, віктарынамі, акцыямі, выставамі. Вучні змаглі праявіць сябе ў конкурсах, турнірах знаўцаў роднай мовы,  паказалі  свае веды, уменні, таленты не толькі на адкрытых мерапрыемствах, але і падчас  дынамічных перапынкаў, інтэрактыўных гульняў.