21 лютага - Дзень роднай мовы

22.02.2021

Інфармацыя аб мерапрыемствах,

запланаваных і праведеных у межах Дня роднай мовы (21 лютага)

 у ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Полацка”

 

         У межах Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Году народнага адзінства і Дню роднай мовы. Сярод іх найбольшую цікавасць выклікалі: лінгвістычная гульня з запрашэннем фальклорных герояў “Век жыві – век вучыся”, інтэрактыўныя гульні на перапынках  “Забаўлянкі  з беларускай  хаткі”, вусны часопіс “Падарожжа па Краіне беларусаў”, віктарына знаўцаў  “Смак роднага слова”, гульня-віктарына “Размаўляем па-беларуску”, акцыя пажаданняў Беларусі “Далучы сваю далонь”, публічны  дыктант  “Сіла слова”.  

         З цікавасцю вучні  ўдзельнічалі ў праглядзе мультфільмаў на беларускай мове і он-лайн конкурсе   выразнага чытання “Прысвячаем  Радзіме з любоўю”. Дзеці актыўна, з задавальненнем удзельнічалі  ў конкурсах, інтэрактыўных гульнях на перапынках, віктарынах, змаглі праявіць свае акцёрскія  і творчыя  здольнасці.