Літаратурны турнір “Сэрцам роднага слова краніся”

22.02.2021

22 лютага  праведзены літаратурны турнір “Сэрцам роднага слова краніся” прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. 

 Гэта мерапрыемства  было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Удзельнікамі сталі вучні  10 “Б”   класа.          У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Пасля была праведзен  літаратурны  турнір , дзе  10-класнікі паказалі добрыя веды: дзеці разгадвалі загадкі, , падбіралі розным прадметам беларускія назвы, прыдумвалі вызначэнні да беларускіх слоў, вызначалі іх род,  паказалі сябе добрымі знаўцамі твораў беларускіх пісьменнікаў і  беларускага фальклору.          Свята запомнілася ўсім. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.